карыстоўваюцца памяншальныя ўтварэнні ад назваў адпаведнага мужчынскага ці жаночага адзення. Сюды можна аднесці словы capóчачка, рубашачка, сукёначка, штанікі, ганавічкі, супольнічка, пінджачок, пальтачко, каптанік, хустачка, шапачка. Назвы галаўных убораў Шапка ж. Бяс шапкі ўжэ халадно ў голаў. 3л. — Руск., укр., балг. шапка, польск. czapka, чэшск. čapka, славацк. ciapka, в.-л. čapka. Думкі вучоных пра паходжанне слова спрэчныя. A. Праабражэнскі адносіць шапка да трупы капа, капка, дзе ка змянілася ў 4a(kja), але адкуль узнікла ша, ён не растлумачвае; далей аўтар сцвярджае, што з балгарскай i сероскай моў слова трапіла ў цюркскія (ЭСРЯ, II, 1227—1228); Цюрколаг Н. К. Дзмітрыеў сцвярджае адваротнае: шапка запазычана рускаю мовай з цюркскіх: турэцк. sapka — 'капялюш, шапка, фуражка'47. Агіенка лічыць, што слова ўзята з польскай мовы, у якой яно з венгерскай. Ф. Слаўскі мяркуе, што czapka запазычана польскаю мовай са старафранцузскай (франц. chape) праз верхненямецк. schapel (Сл., I, 112). Франц. chape —* шапка' — ад лац. сарра — 'галаўны ўбор' (КЭСРЯ, Брукн., 72). Башлык м. Суконны, цёплы галаўны ўбор, што надзяваецца паверх шапкі. Башлык можам аччапіць, як мяшая табе. Св. 47 Н. К. Д м и т р и е в. О тюркских элементах русского словаря. — «Лексикографический сборник», вып. III, 1958, стр
Дадатковыя словы
a(<kja, сербскай, хўстачка
9 👁