Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
иалатна з карункамі для ўпрыгожання (кладуць у верхнюю кішэньку). У шафяроў усіх хустачке ў кішонках, як на вяселі. Гр. — Укр. хусточка, польск. chusteczka — насоўка'. Г а л я. Лёня! Чаму ў цябе такая брудная хустачка? Вазьмі маю (Бярэ ў яго насоўку, дае яму чыстую.) Я с і к а ў (Глядзіць на хустачку, быццам успамінае нешта.) (I. Шамякін. Выгнанне блудніцы — «Полымя», № 3, 1961, стар. 21). Сучасныя беларускія слоўнікі падаюдь caстаўную назву насавая хустачка (як у руск. носовой платок). Хустачка — памяншальнае ўтварэнне ад хустка: хустач-к-а. Канаплянка ж. Хустка сярэдняга памеру— не шарсцяная, якую завязваюць паверх лёгкай хусткі, каб было цяплей. Канаплянка — моцна хустка, завязваям яе ўвосянь i ўвесну, як халадно ў голаў. Гр. Слова бытуе на Гродзеншчыне, Брэстчыне; канаплянка — 'цёплая хустка', Лях. (Мат., 124); коноплянка, конопленка — 'цёплая баваўняная хустка' (ЛП, 293). Жанчына паспешліва паднялася, паправіла на галаве рабую канаплянку. (А. Васілевіч. Пасля вайны). Бабулька крывілася ł' хавала вушы ў хустку-канаплянку. (Б. Сачанка. Дарога ішла праз лес). Зрэдку сустракаецца i састаўная назва — канапляная хустка. 1 ў канаплянуй хустцы ні зъмерзъняш, нашто табе велька хустка! Кр. На пярэзвы з'явілася адна толькі маці. Зяць пасадзіў яе на покуць i пасля першай
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.

Дадатковыя словы

зявілася
14 👁
 ◀  / 177  ▶