Еча — відаць, фанетычны варыянт слова ежа ў яго форме еджа. Харчы (харчэ) толькі мн. Ежа, запас яе, харч, харчы. Харчоў на два-ньні набраў, а ўжэ трэйці дзень — і німа яго дахаты! Гр. Як харчэ добрыя, то хутко паправіцца (хворы). Ст. С. Харча: 1) 'харч', 'харчы'; 2) агульная назва супаў, Мсцісл. (Юрч.). Харч—'питание'; харчы—'харчи' (РБС-53), харч, мн. харчы —'съестные припасы, продовольствие, харчи' (БРС-62). Слова бытуе (у адз. і мн. ліках) ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Паходзіць з турэцк. Xardž, якое з арабскай мовы (КЭСРЯ, 358). Пачны (пачнэ) толькі мн., зламоўн. Страва (руск. блюдо). Німа, кап паеў аднаго чаго, што дасі, ды годзі. Так не, дзесяць пачной яму давай. Гр. Пачны — лексікалізаваная форма множнага ліку ад пачын, якое ад пачынаць: пачн-ы. Параўн. у старабеларускай мове пачинок — 'пачатак'; у Даля: початок — 'пачатая, не цэлая рэч' (II, 370—371); у Мельнічэнкі: починки—'нядаўна разараная цаліна' (КЯОС, 161). Літаральнае значэнне слова пачны — 'тое, што пачынаюць' (кожная новая страва). Вара ж. Гарачая рэдкая страва. Вары як ні пахлёбаяш, то яг галодны ўсяроўно. Ст. С. Вара — 'варыва', Маст., Слон., Ваўк., Бераст. (П. С.), Карэл. (Мат., 152); вара — «кушанье вообще, щи из кислой капусты» (СБН), варыва (СБН); прыварак — 'гатава-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
133 👁