карыстоўваюцца памяншальныя ўтварэнні ад назваў адпаведнага мужчынскага ці жаночага адзення. Сюды можна аднесці словы сарочачка, рубашачка, сукеначка, штанікі, ганавічкі, супольнічка, пінджачок, пальтачко, каптанік, хустачка, шапачка.
Назвы галаўных убораў
Шапка ж. Бяс шапкі ўжэ халадно ў голаў. Зл.
— Руск., укр., балг. шапка, польск. czapka, чэшск. čapka, славацк. čiapka, в.-л. čapka.
Думкі вучоных пра паходжанне слова спрэчныя. А. Праабражэнскі адносіць шапка да групы капа, капка, дзе ка змянілася ў ча(<kja), але адкуль узнікла ша, ён не растлумачвае; далей аўтар сцвярджае, што з балгарскай і сербскай моў слова трапіла ў цюркскія (ЭСРЯ, II, 1227—1228); Цюрколаг Н. К. Дзмітрыеў сцвярджае адваротнае: шапка запазычана рускаю мовай з цюркскіх: турэцк. sapka — 'капялюш, шапка, фуражка'47. Агіенка лічыць, што слова ўзята з польскай мовы, у якой яно з венгерскай. Ф. Слаўскі мяркуе, што czapka запазычана польскаю мовай са старафранцузскай (франц. chape) праз верхненямецк. schapel (Сл., I, 112). Франц. chape — 'шапка' — ад лац. cappa — 'галаўны ўбор' (КЭСРЯ, Брукн., 72).
Башлык м. Суконны, цёплы галаўны ўбор, што надзяваецца паверх шапкі. Башлык можам аччапіць, як мяшая табе. Св.
47 Н. К. Дмитриев. О тюркских элементах русского словаря. — «Лексикографический сборник», вып. III, 1958, стр. 36.
95 👁