Хвартух м. Адзенне з лёгкай квяцістай тканіны, якое носяць жанчыны паверх пярэдняй часткі спадніцы. Цяпер мало хто хвартух носіць, а даўней усе захуваліся хвартухамі ў квятке. Гр.
Хвартух — 'фартух', Чэрв. (КСЧ), (СБН), хвартук — тс., Мсцісл. (Юрч.). Паводле МДАБМ, хвартух найбольш пашырана на Гродзеншчыне і Брэстчыне.
Стары паклаў жалеза і абцёр аб хвартух рукі (К. Чорны); хвартух (М. Лобан).
Фартух — передник (РБС-53, БРС-62).
— Руск. фартук — 'фартух', дыял. хвартук 46, укр. фартух, польск. fartuch — 'фартух, халат'.
Слова паходзіць з нямецкай мовы; нямецк. Vortuch (vor — 'перад', Tuch—'хустка'). У гаворкі слова трапіла з польскай мовы, на што паказвае арэал яго ў беларускіх гаворках: фартух — у гаворках, сумежных з польскімі, на астатняй тэрыторыі — пярэднік (МДАБМ).
Хвартушок м. Маленькі фартух; завязваюць дзецям пад бараду ў часе кармлення. Ні скідай хвартушка, хай будзя, а то каптаніка папэцкаяш. Ст. С.
Памяншальнае ўтварэнне ад хвартух: хвартуш-ок.
Назвы дзіцячага адзення
Дзіцячае адзенне і галаўныя ўборы звычайна не маюць спецыяльнай назвы. Тут вы-
46 Ф. Поликарпов. Женская крестьянская одежда в селе Истобном Нижнедевицкого уезда Воронежской губернии. — «Труды Воронежской архивной комиссии», вып. IV. Воронеж, 1908, стр. 35.
81 👁