Слова бытуе ва ўсходнеславянскіх, польскай мовах. Запазычана з цюркскіх моў: турэцк. bašlyk — 'пакрыццё на галаву' — ад baš — 'галава' (ЭСРЯ, I, 20).
Кепка ж. Летняя шапка з казырком. Вушанка ні выйдзя, а кепку на лето пашыям. Пл.
Слова бытуе ва ўсіх усходнеславянскіх мовах. Паходзіць з франц. мовы. Франц. képi — 'ваенная фурашка' — аформлена пры дапамозе суфікса -к-а пад уплывам слова шапка (КЭСРЯ, 146).
Ужываецца ў гаворках і састаўная назва летняя шапка. Гр., Зл., Дзяр.
Каўпак м. Зімовы галаўны ўбор конусападобнай ці авальнай формы. Да вайны і дзет твой у каўпаку хадзіў зімою. Вар.
— Руск. колпак, укр. ковпак, польск. kołpak, балг. калпак і інш.
Запазычанне з цюркскіх моў: турэцк. kalpak — 'шапка, абшытая футрам' (ЭСРЯ, I, 338—339; Фасм., II, 297; Сл., II, 373).
Капуза ж. 1. жартаўл., непахв. Пра завялікую шапку. Капузу адзеў гэту і сьвету ні бачыш! Св. 2. устар. Шапка з аўчыны (шэрсцю наверх) у выглядзе каўпака. Капузу пашыў з аўчыны. Едн.
Польск. kapuza. А. Брукнер лічыць з лац. caputium, франц. capuce (Брукн., 218). Ф. Слаўскі прыводзіць гэта слова з іншых славянскіх моў і адносіць да нямецк. Kapuze<італ. cappuccio<сярэднелац. caputium, адкуль і франц. capuce — 'каптур' (Сл., I, 63).
Ярмолка ж. 1. устар. Конусападобная суконная шапка накшталт каўпака. Даўней і ярмолкі насілі, а цяпер німа ўжэ йіх. Гр.
76 👁