Сачок —i памяти, ад сак — 'жаночае адзенне — шырокае i доўгае' (БРС-62). У старабелар. мове сак мела шмат значэнняў45: 1) жаночае адзенне, 2) мяшок, 3) рыбацкая сетка, 4) пасудзіна — мера мёду. — Руск. сак (устар.) — 'доўгае i шырокае жаночае паліто'; сачок: 1) памянш. ад сак; 2) сетка для лоўлі рыбы; укр. сак i сачок — тс., польск. sączek — 'прасторнае жаночае адзенне' (Карл., IV, 8), sak — 'летняе мужчынскае паліто'; 'дарожны мяшок'; чэшск. sak — сачок' (лавіць рыбу). А Праабражэнскі адносіць сак (сачок) да запазычанняў з грэчаскай мовы, дзе sakkos—'шарсцяная тканіна', адзенне', мяшок' (ЭСРЯ, I, 245—246). I. Карловіч лічыць сак агульнаславянскім, запазычаным з грэчаскай мовы, а ў апошняй з лац. 5ат/5сяміцк. sag (Карл., IV, 8). Валянт м. Спецыяльны дзявочы вясельны ўбор з лёгкай матэрыі, шоўку, мае выгляд доўгай белай сукенкі з пакрыццём на галаву. Валянт кладзе маладая, да вянцу ўжэ едуць маладыя. Гр. Вален — 'вясельны вянок', Чырв. (Бір.). Глядзела на сваю дачку ў вясельным валене (В. Вітка, гл. «Полымя», 1960, № 8, стар. 23). Прыбіралі, як да шлюбу, ў белю i вэлёны, запляталі буйны косы ў каснікі чырвоны (Я. Купала, V, 62). Вэлюм — фата (РБС-53). — Польск. welon — фата'. Валянт—ўад вален (польск. welon) на узор слоў дружбант (дружко, шафер), музыкант. 45 Н. Г о р б а ч е в с к и й. Словарь, стр
Дадатковыя словы
ат/5<сяміцк, аті, валянт—^ад
2 👁