Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
A. Праабражэнскі лічыць магчымым пранікненне слова ў рускую мову з польскай, у якой яно з цюркскіх моў. Аўтары КЭСРЯ, не адмаўляючы польскага пасрэдніцтва, адносяць кофта да запазычанняў з германскіх моў: шведск. kofta, дацк. kofte — 'шырокая сукенка' або паліто'. У гаворках Зэльвеншчыны сярод прадстаўнікоў традыцыйных гаворак яно скарыстоўваецца рэдка. Больш ужывальнае тут слова матроска (гл.). Матроска ж. Кофта. Купілі ў лаўцы тавару на матроску мацяры. Гр. У сучасных усходнеславянскіх літаратурных мовах слова матроска мае значэнне 'матроская блузка з вялікім адкладным каўняром'. Відаць, перанос назвы адбыўся на аснове падабенства формы, параўн. майткі — ад назвы штаноў у маракоў (Карл., II, 852). Сачык м. Кароткая жаночая вопратка ў выглядзе пінжака з фабрычнага матэрыялу. У сачыку на кярмаш егдзімо, а дома які каптан насунуў на сябе i добро. Св. Сачык, сачак — тс., Слон., Радун. (МДСБМ); сачак — 'кофта на падкладцы\ Ваўк. (Сцяшк.); сачак — 'летняя жаночая жакетка', Карэл. (Мат., 158); сачак—*'від жаночага адзення, кароткая (крыху ніжэй пояса) куртка на ваце або кудзелі, незалежна ад матэрыялу', Чырв. (Бір.); сачок — 'куртка (пінжак у жанчын) з даматканага сукна', Навагр. (МДСБМ); сачок — 'кароткая жаночая жакетка на ваце', Бых. (Мат., 89); сачэк, сачик, сачок — 'кароткае верхние суконнае жаночае адзенне' (ЛП
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
3 👁
 ◀  / 177  ▶