Народная лексіка (1970). П. У. Сцяцко

 ◀  / 177  ▶ 
У некаторых гаворках Гродзеншчыны галька мае сінонімы: споднік — Навагрудчына (МДСБМ) ці портачка (гл. ніжэй). Портачка ж. Тое, што i галька (гл.) За Польскаю дзяўчата ў портачках зухаваліся, каб зупчыкі відныя былі с-пад спаніцы. Едн. Порцяник: 1) несуконная спадніца, летнік, фартух; 2) белая палатняная посцілка (ЛП, 307). — Руск. (дыял.) портище — "платье, одежда" (Даль, III, 322). Паходзіць слова портачка ад порт, суфікс — ачк-а (параўн. порткі). Літаральнае значэнне слова — 'парцяное адзенне'. Станік м. Бюстгалтар. Старыя жанке станікаў ні носяць, гэто адно маладыя, каб грудзі стрычалі. Даўг. 3 такім значэннем гэта слова бытуе на Гродзеншчыне; станік — бюстгалтар', Глушч. (ДС-59). Станік — 'частка жаночай сподняй бялізны — без рукавоў, да пояса, ахоплівае грудзі' (РБС-53); станік — абл. ліфчык' (БРС-62). — Польск. stanik — ліфчык'. Паходзіць станік ад стан (пастава): стан-ік. Кофта ж. Верхняе жаночае адзенне з рукавамі, да пояса, носяць паверх кашулі. Мані кофту падарыла братавая. Зл. Копта — кофта' (СБН); кофта (РБС-53, БРС-62). — Руск. кофта, дыял. кофта — "женская куртка разного покроя; шугай, телогрея" (Даль, II, 180), укр. кофта, польск. kofta
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знак націску, каб слова лепш знаходзілася праз пошук.
2 👁
 ◀  / 177  ▶