Руск. (дыял.) исподница — "рубаха, надетая под сарафан", исподничка — 'исподни портки', подштаники' (Даль, II, 55); укр. спідниця — спадніца', польск. spódnica — тс.; чэшск. spodky —* 'райтузы, кальсоны'; spódnice — пярына', spodnička — 'сподняя спадніца'. Паходзіць слова ад сподні\ суфіксальнае ўтварэнне: спадн-іц-а. Форма спаніца з paнейшага спанніца, якое ад спадніца\ спадн-іц-а. Літаральнае значэнне слова — 'сподняе адзенне', параўн. споднікі — кальсоны'. Галька ж. Сподняя спадніца ці кашуля з фабрычнага матэрыялу з упрыгожанымі ніжнімі краямі. Бало дзяўке галькі насілі так, каб зупчыкі відныя былі. Гр. Галька — 'сподняя спадніца', Радун., Нава гр. (МДСБМ); галька — 'сподняя кашуля жанчыны', Малар. (МДСБМ). — Польск. halka — 'кашуля ці спадніца, якую носяць пад сукенкай'; чэшск. halena — 'куртка, блузка, кофта'; старое halena (i kalina) — спаднічка', сероск. chalja, chalna — спадніца', балг. халіна — сукенка', с.-х. chaIjka — сукенка'. Ф. Слаўскі лічыць этымалогію слова няяснай. А. Брукнер бачыць тут утварэнне ад турэцк. chall — дыван'. I. Карловіч мяркуе, што halka ад hal, chał — лахман', румынск. chajna — сукенка', старанямецк. haljan — акрываць' (Брукн., 168). У гаворкі слова трапіла з польскай мовы; актыўным ва ўжыванні яно было на Зэльвеншчыне да 1939 г. Цяпер гэта слова пасіўнага лексікону, яго значэнне ведаюць толькі прадстаўнікі етарэйшага i сярэдняга пакалення
Дадатковыя словы
сербск, спіднйця
1 👁