Старонка 87
◀ / 186 ▶
КУРАЧЫНА ж. Мяса з курыцы, кураціна. Гр. КУРНА: сагнуць курну — скруціць у казіны рог, перамагчы. Гр. КУРТА м. і ж. 1. Куртаты, бясхвосты (ці з кароткім хвастом). Мой курта натто паганы. Гр. 2. іран. Кепскі, горшы. З велькаго гурту выбяраш курту. Ст. С. КУРТКА, -аў ж. Кароткая без падкладкі вопратка з даматканага сукна. Гр. КУСОК, -оў м. Узмацняльнае слова, ужываецца пры назоўніках адмоўнага ацэначнага значэння. От п'яніцы кусок! Ужэ вочы заліў — ледзьвя валачэцца. Кр. Кусок дурня, і годзі. Гр. КУТНІ прым. Карэнны (зуб). Кутнія зубы ні моцныя. Ст. С. КУЦЫ прым. Закароткі. Хай сам носіць такі куцы пінджак. Ст. С. КУЧКА ж. Хаціна. От, якую кучку пабудую і жыціму. Гр. Л ЛАБАЗ (лабас), -аў м. Канец (бульбы). У лабазі каб ні сапрэлі, як много саломы дасі да зямлі тоўсто насыпляш? Гр. ЛАГМАНІЦАЮ прысл. зламоўн. Лежма. Лагманіцаю ляжаць, а старой ні памогуць картопяль наабіраць на вячэру. От унучкі! Гр. ЛАГЦІНА (лахціна), -аў ж. Нізкае месца, лагчына. Гр. ЛАДАВАЦЬ, -дую, -дуяш незак. Пагружаць (цяжкае). Гэту хвою каб як зладаваць,
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 186 ▶