Старонка 86
◀ / 186 ▶
прытрымлівае навой асновы (ад вярчэння). Гр. КУЛЬКА, -аў ж. Дужка на касі. За кульку бярэсься праваю рукою і водзіш касу. Ст. С. КУЛЯ, -яў ж. Мыліца. На кулях хадзіў, як ногу лячыў. Кр. КУМЯЛЬГАНА прысл.: бегчы кумяльгана — вялікімі крокамі (пра звяроў). Мусіць, воўк, ні сабака, рас кумяльгана бяжыць. Кр. КУНА, -аў ж. Куніца. Куна, кажуць, каню косу заплятая і мышэй есьць. Гр. КУНАДЫ, -аў толькі мн. устар. Бульба. Кунады садзяць, як зямля адыдзя, пацяплея. Гр. КУНДАЛЬ, -яў м. непаш. Кудлаты, кудлач. Ст. С. КУПЛЯННІК (купляньнік), -аў м. Пакупнік. Мало нешто ў вас купляньнікаў сені. Зл. КУПЛЯННІЦА (купляньніца), -аў ж. Пакупніца. Даўг. КУПЧА ж. незад. Куплянне, купля. Ні было ўчора купчы, хай яе халера. Гр. КУРАЛЁМ прысл. Дагары нагамі (падаць). С стога куралём ляцеў. Ст. С. КУРАЎКА, -аў ж. 1. Недагарэлае палена. Св. 2. перан. непаш. Лямпа без шкла. Гэта кураўка адно курыць, трэба шкло купіць. Гр. 3. перан. абразл. Неахайная жанчына. Страх глядзець на ўсё ў хаці кураўкі гэтае. Ст. С. КУРАЧНІК, -аў м. Хлеў для курэй, куратнік. Гал. КУРАЧЫ прым. Курыны. Стайіць хата ў лазе на курачай назе. Ст. С. Курачо мясо любіць малы. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 186 ▶