Старонка 85
◀ / 186 ▶
КУБАЧАК, -чкаў м. 1. Вытачаная з дрэва (цыліндрычнай формы) пасудзіна з вечкам для масла. Гр. 2. Чашачка ў сотах. Кубачкі пазапячатвалі пчолы — поўныя мёду. Ст. С. КУДАСА, -аў ж. Мяцеліца. Дзе ты пойдзяш на ноч кудасаю такою, каб дзе сьнегам засыпало! Кр. КУДЗЕЛЬНІЦА, -аў ж. Жанчына, якая прадзе кудзелю на вячорках. Яшчэ адна кудзёльніца ідзе на кудзяльніцы. Гр. КУДЗЯЛЬНІЦЫ, -аў толькі мн. Вячоркі, на якіх дзяўчаты прадуць кудзелю, спяваюць, а хлопцы — заляцаюцца. Ст. С. КУД-КУДАХ (кут-кудах)! Выклічнікавая форма ад дзеяслова кудахтаць. Курыца кут-кудах — кут-кудах і паляцела з гнязда. Мусіць, зьняслася. Гр. КУДЛА, -аў ж. Распуста. Скруцілася саўсім — кудлаю стала. Кр. КУЖОЛНЫ прым. Кужэльны. Кужолно палатно моцно натто. Гр. КУЗАКА, -аў ж. 1. Насякомае, кузурка. Кузака поўзая — і ўжэ баіцца. От палахлівая! Гр. 2. перан. непаш. Пра малое дзіця. Кузака, і тое цябе палохая. Ст. С. КУКА ж. дзіцяч. Балячка. Куку зрабіў. Гр. КУКЛА, -аў ж. Метка ў жыце — звязаныя вузлом каласы. Каб ведаў, дзе твая дзялка — куклу завязаў. Гр. КУЛІНАРЧА, -аў ж. Кулінар-жанчына. Гр. КУЛЬ, -ёў м. 1. Вялікая звязка лёну. Пяць кулёў льну нарвала. Пл. 2. Сноп адборнай саломы для пакрыцця страхі. Кулёў навыбіраў с тае біткі (снапоў). Св. КУЛЬБАКА, -аў ж. Частка варштата, што
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 186 ▶