зьвязвайся. Кручанік гэты апкруціць цябе і ні вінаваты будзя. Гр.
КРУЧОК, -чкоў м. 1. Мера вадкасці — 1/8 літра. Гр. 2. Пасудзіна ёмістасцю 1/8 літра. Кручок выпіў і ўжэ п'яны. Ст. С.
КРЫВУЛІ, -яў 1. толькі мн. Павозка для вывазкі лесу. Доўгу штуку на крывулях прывязём. Гр. 2. адз. крывуля ж. Палкі абапал задка — змацоўваюць бервяно. Крывулі ад восі з бакоў ідуць і на дзяравіні зьвязваюцца. Гр.
КРЫВЫ прым. Незадаволены, злосны. Нешто крывы ён сёніка, ні буду прасіць, лепш другім разам. Зл.
КРЫГА, -аў ж. Скіба цвёрдай зямлі. Крыгамі адвальваяцца зямля. От усохла. Гр.
КРЫЖОЎКА, -аў ж. Крыжавіна. На крыжоўцы стаўлю слойік у вядры, каб ні лопнуў. Ст. С.
КРЫКСУН, -оў м. Крыкса. От крыксун! І ні сьціхая. Гр.
КРЫЛО, -аў н. Бакавая частка верхняга адзення (паліто, плашча, пінжака); крысо, пала. Пінджак с круглымі крыламі даўнёй шылі. Св. Крыло адно даўжэйшо ў кажусі. Гр.
КРЭСІДЛА (крэсідло), -аў н. Крэсіва. Едн.
КРЭСКА, -аў ж. Рыска, паметка. Гарачка ўхапіла — 39 і тры крэскі. Ст. С. Нёку крэску на сьнезі правёў. Даўг.
КРЭСЛА (крэсло), -аў н. Частка прасніцы — дошка, на якой сядзяць. Кр.
КРЭЧ м. Крык. Як нарабіў крэчу — хоць ты с хаты ўцякай. Вальк.
КРЭЧМА прысл. Крыкам. Адно зачапіў, так ужэ крэчма крычыць. Дзяр.
78 👁