Старонка 83
◀ / 186 ▶
КОЎЦЬ-КОЎЦЬ! Выклічнікавая дзеяслоўная форма ад коўтаць (гл.). Гр. КОЦ, -аў м. Шарсцяная коўдра. Коцам накрыйся, як халадно. Зл. КОШ, -оў м. 1. Верхняе карыта ў арфе, куды сыплюць зерне (для ачысткі). Вар. 2. Вялікі кашэль з накрыўкай для захоўвання сыраў (сала). Ст. С. КРАВАЛОТАК, -аў м. Калаўротак. Едн. КРАСЬКО м. жартаўл. Пра чырванашчокага, здаровага чалавека. Дзе ён хворы, красько такі! Гр. КРУГ (крух), -оў м. Абажур (у лямпе-газоўцы). Крух задымеў у лямпі, трэ працерці. Вар. КРУГА 1. прыназ. Кругом. Круга стала бегаць. Гр. 2. прысл. Кругом. Кр. КРУГЛАВІДЫ прым. Круглатвары. Як месяц у поўні — кавалер твой круглавіды. Ст. С. КРУК, -оў м. 1. Крумкач. Крук, кажуць, трыста гадоў жыве, хоць падло ўсяко есьць. Кр. 2. перан. іран. Надта скупы чалавек. Крук гэты ні каплі табе ні дасць. Гр. КРУМКАЦЬ, -аю, -аяш незак. 1. Квакаць. Гарох пара сеяць — жабы крумкаюць. Вальк. 2. перан. асудж. Выпрошваць. От крумкая і крумкая, каб дала яму грошай. Ст. С. КРУТАВЕЯ, -яў ж. Моцная мяцеліца; завіруха. Гаш у гумно сьнегу нанясло — крутавея такая. Гр. КРУЧАНІК, -аў м. 1. Кручаны сабака. Кручанік пакусаў, уколы рабілі. Кр. 2. асудж. Непаседлівы (які круціцца). От, ніяк ні пасядзіць — кручанік гэты. Ст. С. 3. непаш. Спраўны, але непаслядоўны чалавек. Ты зь йім ні
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 186 ▶