КЛЯПАЦЬ, -плю, -пляш незак. асудж. Біць, лупцаваць. І чаго ты клепляш дзіця гэто? Гэтым ні навучыш. Вар.
КНЫПЕЛЬ (кныпяль), -пляў м. Палка для моцнага сціскання перавясла. Кныплям як сцісну сноп — і налето пальца ні пацсадзіш паг пяравясло. Гр.
КНЫПЛЯВАЦЬ, -люю, -люяш незак. Сціскаць (кныплем — гл.), моцна звязваць (снапы). Бало кныплявалі адно куле стрэху крыць. Ст. С.
КОВАРАТ, -аў м. Калодзежны журавель. Гр.
КОЗУБ (козуп), -аў м. Кубачак (з кары асіны) для ягад. Козуба зраблю ў лесі, як ягады будуць. Гр.
КОКА (коко), -аў н. дзіцяч. Бульбіна. Гарачо коко, у рот ні бяры адразу — выстудзі. Кр.
КОЛКА (колко), -аў н. Маленькае кола. Ст. С. Шасцярня. Колко ў маняжы зламаласё, усе зубы паўляталі. Гр.
КОЛЬБА, -аў ж. Ручка, якою прыводзіцца ў рух арфа, цэнтрыфуга. Кольба ў руку рэжа. Гр.
КОПА, -аў ж. Вялікая кучка канапель. Копу накрый, каб вяраб'е ні абіралі насеня. Ст. С.
КОРАВАЦЕНЬ (коравацянь), -тняў м. Калодзежны журавель. Едн.
КОСЫ, -аў толькі мн. Валасы (наогул). Заплюшч вочы, а то косы нападаюць, як стрыхчыму. Гр.
КОЎТАЦЬ, -аю, -аяш незак. Глытаць (ваду) з асобым гукам пасля кожнага глытка. Як той конь — коўць-коўць — усё коўтая. Ст. С.
82 👁