Старонка 88
◀ / 186 ▶
як еўьцяка каму памахчы. Ну давай ладаваць. Даўг. ЛАДЗГАН, -оў м. зняважл. Пра малое, якое соваецца, лазіць куды не трэба. Каб ні схапіла за ногу, разьбіўсё ні ладзган гэты, яг з лавы паляцеў. Гр. ЛАДЫШ, -аў м. устар. Частка калодзежа — цэментавы шырокі круг, што ўстаўляецца ў калодзежную яму; часцей ужываецца ў гэтым значэнні труба (гл.). У нашум калодзісі дзесяць ладышаў. Гр. ЛАДЫШКА, -аў ж. Збанок для малака (без ручкі), гладыш. Ладышку малака даймом выпіў. Ст. С. ЛАКІРКІ (лакеркі), -аў; адз. лакірка (лакерка) ж. Лакіраваныя туфлі (чаравікі). У лакерках ходзіць. Гр. ЛАМАНЦЫ, -аў адз. ламанец м. устар. Печыра з пшанічнай мукі накшталт пячэння. Бало ўсё твая баба ламанцы пякла: цеста ў бляху накладзе, раўкамі падзеліць і, як сьпячэцца, ломіць на кусочкі. Гр. ЛАМАТА ж. зборн. Дровы — галінкі з дрэва (кустоў), галлё, ламачча. Ламаты вос прывёс у пеццы паліць. Ст. С. ЛАМАЦЬ, -млю, -міш незак. 1. Жаць (лубін). Пабралі сярпэ і лубін ламаць пашлі. Гр. 2. Рабіць шапку (гл.) для мэдліка. Ламі шапку мыдлю накрыць. Гр. ЛАПАЦЬ, -аю, -аяш незак. Лавіць. Лапай гіцля гэтаго, а то ўцячэ! Зл. ЛАПІКА (лапіко), -аў н. 1. Латка. 2. перан. Невялікі ўчастак зямлі. З гэтаго лапіка мо і накашу з вос канюшыны? Гр. ЛАПІЦЬ, -плю, -піш незак. Латаць. Лапяць
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 186 ▶