КАПЕЖ м. Стрэшка ў яме (гл.). Трэ канёш направіць, каб у яму сьнёгу ні надуло ў картоплі. Кр.
КАПЕЛЬКУ (капяльку) прысл. Трошкі. Пачакай капяльку, хутко буду. Яр.
КАПІЦА, -аў ж. 1. Капа (сена). Пяць капіцаў накасіў з груткa таго. Угр. 2. перан. іран. Тоўстая, мажная. От капіца гэта, як села, так на ўсю драбу. Гр.
КАПОТА, -аў ж. Плашч з даматканага сукна. На кажух капоту нацягні, каб дошч ні прамачыў. Св.
КАПТАН НА КАЖУСЕ. Шуба. Зімою, кап цяплей было, кантан на кажусі апратваю. Вар.
КАПУЗА, -аў ж. грэбл. Вялікая неакуратная шапка. Халёра яе насіцімя, капузу. Гр.
КАПУСНІК (капусьнік), -аў м. Поле (агарод), дзе расце капуста. На капусьнік гною забракавало. Даўг.
КАРАБАВАТЫ прым. Карабаты. Груша збабяла, карабавата стала. Яр.
КАРАВАЙНІЦА, -аў ж. Жанчына, якая робіць каравай. Ужэ каравайніцы прышлі каравай гібаць. Гр.
КАРАВУЛІЦЬ, -ю, -іш незак. Пільнаваць, вартаваць. Дзяр.
КАРАННЕ (каранё) н. Пакаранне. Тваё каранё нічого ні паможа, лепяй угаворвай дзіця. Кр.
КАРАЎЛОДАК, -дкаў м. Калаўрот. На караўлодак прадзе. Гал.
КАРАЧЫ (карачэ), -оў толькі мн. Карачкі. На карачох лазіць пападлавічу. Ст. С.
КАРНОТКІ прым. устар. Кароткі. Некі карнbоткі стаў твой кажух. Гр.
89 👁