Старонка 55
◀ / 186 ▶
топлі, а драпачом разграбаяш зёмлю, і пясок астаёцца, а картоплі выграбаюцца. Ст. С. ДРАПЦІ, -яў толькі мн. Тое, што і драпач. Драпцямі капаям картоплі, ні рукамі. Едн. Драпці ў кузьні зрабіў — картоплі капаць. Кар. ДРАПЧАК, -оў м. устар. Від брычкі. Гр. ДРАЎНУШКІ, -аў толькі мн. Дровы на распалку. Едн., Кар. ДРОНАК, -аў м. 1. Тоўстая палка, якой закрываюць у хляве выхад з дзвярэй. Гр. 2. Металічны вал, што злучае малатарню з прывадам. Ст. С., Гр. ДРУЖБАНТ, -аў м. Сябра маладога ў час вяселля; шафер, дружко. За дружбанта Мішы ёгдзіў. Ст. С. Часцей ужываецца шафер. ДРУЖЫНА, -аў ж. 1. устар. Сям'я. Вёлька дружына, ядакоў хватая. Гр. 2. Група, брыгада. Каб дружынаю, да вёчару жжалі п. Ст. С. ДРЫГВА ж. Від стравы — халоднае, квашаніна. З нох і галавы дрыгву варыла. Гр. ДРЫН, -оў м. Кіёк, дручок. Едн. ДРЫСЛІ (дрысьлі), -яў толькі мн. грэбл. Нямоцны матэрыял. Што ты з гэтых дрысьляў шыцімяш — разьлёзуцца шыючы. Гр. ДРЭЙМА ж. жартаўл. Кампанія, група, брыгада. Усё дрэймаю як выйдзям — за дваньні выкапаям тваё картоплі. Ст. С. ДУБАЛЬТОЎКА, -овак і -каў ж. Хустка — вялікая суконная. Дубальтоўкаю і плёчы акрыяш, ні адно голаў — і цяплёй будзя. Вальк.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
76 👁
◀ / 186 ▶