ДЗЯРНОЎКА, -аў ж. устар. Чапец (галаўны ўбор). Бало дзярноўку на галаве насілі. Ёдн.
ДЗЯЎГАЦЬ, -аю, -аяш незак. 1. Пабрэхваць. Нешто наш Лыско дзяўгая! Гр. 2. зняважл. Гаварыць, напамінаць. Годзі ўжэ дзяўгаць, я і так ведаю, што мне трэба рабіць. Кр.
ДЗЯЦІСКА, -аў толькі мн. зборн. непаш. Дзеці, дзетвара. Чысто ўсю моркву павылупвалі дзяціска гэтыя! Гр.
ДЛУБАЦЬ, -аю, -аяш незак. незад. Калупаць, пароць. Ні длубай, накрышыў і так сыру гэтаго на землю! Ст. С.
ДРАБА, -аў ж. 1. Від павозкі, драбы. Запрох у драбу. Кр. 2. Кляча. Хіба на мыло здаць драбу гэту? Вар.
ДРАБІНА, -аў ж. 1. Лесвіца, драбінкі. Па драбіні палес на хату. Ст. С. 2. Частка воза, якая навешваецца на ручкі. Паскідаям адну, другую драбіну і гнаянкі пазакладаям, па гной едучы. Гр. 3. Яслі — у выглядзе драбінак — для кармлення авечак. Пяраедзіны ат каровы выняў і авечкам за драбіну кінуў, хай пярабіраюць. Св.
ДРАБЯСЦЕ (драбясьцё) н. зборн. Жэрдачкі для прымацавання саломы (да латаў) пры накрыцці страхі. Драбясьцё есьцяка, салому і дупцэ нясі — і будзям крыць сьвініняц. Ст. С.
ДРАБЯСЦІНА (драбясьціна), -аў ж. Адна такая жэрдачка. Кінь драбясьціну на стрэху мне! Гр.
ДРАМАК, -оў м. жартаўл. Хвост вепрука (як мяса). Куцю з драмаком зварыла. Гр. Еш драмак, каб за прасьніцаю ні драмала. Ст. С.
ДРАПАЧ, -оў м. Капач (мае выгляд расстаўленых трох пальцаў). Гакаю сячэш кар-
85 👁