Старонка 53
◀ / 186 ▶
дзело было, а то гібяль йіх, ні справісься с усімі. Зл. ДЗЕРАВІНА (дзяравіна), -аў ж. Ствол спілаванага дрэва, бервяно; дзеравячына. Давай да плоту паткоцім дзяравіну. Гал. ДЗЕЎКА, -вок, -каў ж. 1. Дарослая дзяўчына. Ужэ дзеўка настаяшча, хутко дваццаць будзя. Гр. 2. Дзяўчына, з якой заляцаецца хлопец. Хоць ты сваю дзеўку паказаў бы мне. Кр. 3. Незамужняя немаладых год дзяўчына, халасцячка. Ішчэ ўсё дзеўкаю ходзіць. Ал. ДЗЕГНІСТЫ прым. Цёмна-чырвоны (пра масць жывёл). Каза тая прывяла казьляня, гаш дзёгністо неко — у лесі бачыў. Гал. ДЗІВА (дзіво): З добрага дзіва — ні з таго ні з сяго, бездайпрычыны. Кап хто зачапаў яго, а то з добраго дзіва стаў лаяць, бэсьціць гэту дзеўчыну? Ст. С. ДЗІК, -оў м. прам., перан. Дзікун. Такі дзік і ў хату байіцца зайсьці. Гр. ДЗЫГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Скакаць. Чаго ты, яг заяц, дзыгаяш па хаці? Ст. С. ДЗЯБАЦЬ, -аю, -аяш незак. асудж. Секчы. Чаго ты тут усё дзябаяш, як ранак настаў? Як усяроўно часу табе ні будзя боляй нігды. Гр. ДЗЯДЗІНЕЦ (дзядзіняц), -нцаў м. устар. Вялікі двор на прыгуменні. Кр. ДЗЯДЗЮШКА (дзядзюшко) м. пяшчотн. Дзядзечка. Гр. ДЗЯЛКА, -аў ж. 1. Частка зямлі, якую трэба апрацаваць; дзялянка. На маей дзялцы і лён лепшы парос, як палола добро. Гр. 2. устар. Надзел зямлі, хутар; дзялянка. Даўней тут мая дзялка была, хата стаяла. Кр. ДЗЯРНО н. Дзірван, дзёран. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 186 ▶