Старонка 52
◀ / 186 ▶
ДАУГЕЛЬ м. непаш. Высокі, доўгі (пра чалавека). Даўгель гэты ў хату тваю ні ўлезя. Хіба на каленях стаяцімя. Гр. ДАУНЯШНІ прым. Не свежы. Даўняшнё масло — ні натто смашно, хіба сьвежаго зьбіць? Гал. ДАХАЛЕРЫ прысл. Надта многа. Прыягджай, дам зь мяшок, у міне дахалеры яшчэ тых картопяль. Гр. ДАХВАТОВЫ прым. Слабы, падатлівы да захворвання. Лепяй апратвайся, а то вецяр велькі, каб ні прастудзіўсё, дахватовы такі. Кр. ДАЦЦА, дамсё, дасіся, дасца, зак. Стаміцца. Чысто даўсё пры малатарні, прышоў як ніжывы. Вальк. ДВАЙГА, ліч. устар. Двое. Двайгу ўжэ маю, і ўсё хлопцы. Гр. ДВУХЗІМАК, -аў м. Пра цяля (жарабя), якое перажыло дзве зімы (каля двух год). Кр. ДВУХЛАПКІ (двохлапкі), -аў толькі мн. Вілы (на два рогі) для падачы снапоў. Кр. ДЖГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Біць, муштраваць. Хай джгая, папругу зьняўшы, раз зарабіў. Бо нілюцкі ты натто. Гр. Сячы (пра ападкі). Од джгая дошч, як зь вяравок. Кр. жартаўл. Хутка ісці. Дзе ты яго дагоніш, так джгая. Вар. жартаўл. Заўзята есці. Папоўніцы джгая, ні глядзіць, што нісмашно падалі. Гр. ДЖЫГАДЛА (джыгадло), -аў н. Джала. У шэршаня от велько джыгадло. Вар. ДЗЕЙСЦВІЕ (дзейсьцвіё) н. Рух, дзейнасць. Рука сусім бязь дзейсьцвія ўжэ каторы гот. Кр. ДЗЕЛА (дзело), -оў н. Справа. Каб адно
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
81 👁
◀ / 186 ▶