ДАЕ'ННІЦА (даеньніца), -аў ж. Дойшчыца, даярка. Як новае ўжываецца і даярка. Гр.
ДАЖДЖЭ'ВІЦА, -аў ж. Дажджлівае надвор'е. У такую дажджэвіцу адно ў хаці сядзець. Кр.
ДАЙМО'М прысл. Не адгінаючыся, без перапынку, прагна (піць). Літар вады даймом вып'я! Ст. С.
ДАЛІКТУ'СЯ, -яў м. і ж. пагардл. Вельмі далікатны (пра чалавека). Даліктуся такі, што ні зачапі — так і раз'едзяцца (расплачацца). Гр. Такое цяпло, а яна ў пальце. От даліктуся! Ст. С.
ДАЛЬБО' выкл. Далібог. Дальбо скажу, як спытаюць, ні буду таііцца. Ст. С.
ДАЛЯГА'ЦЬ, -ая. незак. толькі ў 3 ас. Балець, турбаваць, непакоіць, мучыць (пра арганізм). Мусіць яму нешто далягая, рас ён кульгая? Кр. Каб ні далягало, ні ляжаў бы ў пасьцелі. Гр.
ДАНІ'ЧКА, -аў ж устар. Гаршчок для кветак, вазон. Гр.
ДАПНУ'ЦЬ, -у, -еш зак. асудж. Дабрацца, дайсці, знайсці, дапасці. Такая дапне і за сорак вёрст. Вар.
ДАПЭУНЯ'ЦЦА (дапяўняцца), -яюсё, -яясься незак. Дапытвацца, упэўнівацца (роспытамі). Сванька яе ўсё дапяўнялася, ці Валік наш там быў. Гр.
ДАРАЖЫНЯ' ж. Дарагавізна. Дзе ты дакупісься бало, даражыня такая была на ўсё! Кр.
ДАСА'ДА ж. Прыкрасць. Гаш дасада бярэ на гэтаго старого: памагчы нічого ні паможа. Дзяр.
78 👁