Ведама, вёрст зь дзесяць праджгалі ў адзін канец. Ст. С.
ГУЧУКАЦЬ -аю, -аяш незак. Гушкаць. Хай ён гучукая, бяро на рукі, мне німа калі. Вар.
ГЫЛЯ! выкл. Так адганяюць гусей. Гал.
ГЭР-ГЭР! гукаперайм. Пра гусей. А гусі тыя адно гэр-гэр-гэр! Лятаюць па надворку, як на дошч. Гр.
ГЭТАКВЕЛЯ (гэдаквяля) прысл. Столькі. То гэдаквяля і я падыму. Гр.
ГЭТТА прысл. Тут. Каб і гэтта пасадзіў, лён добры выраз бы. Кр.
ГЭТТАКА прысл. Тое, што і г э т т а. Яр.
ГЭРШКІ: б а б ы г э р ш к і — так кажуць, калі хочуць узяць дзіця на плечы (абвіўшы нагамі шыю). Мо ты хочаш, Валік, бабы гэршкі? Гр.
ГЭЦ. Скок; гоц. А ён гэц з воза і пабёх. Кр.
ГЭЦАЦЬ, -аю, -аяш незак. Скакаць, прыгаць, гоцаць. І чаго яна гэцая, дзёўка такая! Ст. С.
ГЭЦАЦУ-ГЭЦАЦУ! выкл. Гоц-гоц. Німа, кап пасядзеў, да ўсё гэцацу і гэцацу — бегая, ніведама чаго! Гр.
Д
ДАБАВАК, -ўкаў м. Дадатак. І так ні пайшоў бы, а тут у дабавак ішчэ сын захварэў. Гр.
ДАБРУТКІ прым. Зусім добры (цэлы). Яшчэ пінджак дабруткі, а ўжэ ні хачу. Давай новы яму! Ст. С.
ДАВІЦЬ, -іць незак. Станавіцца ў горле (пра даўкія плады). Давяць грушы, ні палкнуць. Ст. С.
87 👁