ГУДЗІЦЬ, -джу, -дзіш незак. Паказваць у кепскім выглядзе, бракаваць. Ні гуцыця вы яго, ён добры хлопяц. Гр. Натто гудзіць Маню. Кажа, кепска для яго дзеўка. Кр.
ГУЖВЫ (гужвэ), -оў толькі мн. Аснова саматробнай плеценай бараны (звязвае зубы). Гужвэ рвуцца, і зубы выпадаюць. Едн.
ГУЗЕЛ, -злоў м. 1. Вузел. Гузлом ні завязвай, лепяй засмаргаю, кап хутко разьвязаць. Пл. 2. перан. зняважл. Малы, недарослы. Саўсім малы — гузел некі. Кр.
ГУЗЛЫ (гузлэ), -оў толькі мн. груб. Вочы. Гузлэ вытрашчыў і енчыць! Гр.
ГУКАЦЬ, -ая незак. Пакрывацца (пра свінню). Вар.
ГУЛДА, -аў ж. 1. Шышак, гуз. Нека гулда нарасла на локці. Вальк. 2. перан. Від прычоскі. Гулду на галаве навязала. Кр.
ГУНА м. і ж. Пустаслоў. Калі ты пярастаняш малоць, гуна? Бочку арыштантаў нагаварыў і так. Гр.
ГУНЬДЗЕКА (гуньдзяка і вуньдзяка) часц. Вунь. Кр.
ГУРА, -аў ж. Гурба (снегу). От велькія гуры панадувало кала плоту. Даўг.
ГУРКАВІННЕ (гуркавенё) н. зборн. Сцябло (і лісце) агуркоў; агурочнік. Гуркавенё нат ні благое, а гуркоў німа — пустацьвет адзін. Яр.
ГУСАЧЫНА ж. Мяса (з гусака). Гусака засек, гусачыны зварымо. Гр.
ГУСЦІ (гусьці), гудзе, толькі ў 3 ас. незад. Балець ад стомы (пра ногі, рукі, галаву). Хай йіх халера, з грыбамі гэтымі, гаш ногі гудуць.
73 👁