баць, жміндзіць, лдпаць, лэпаць, лыгаць, ныгаць, пляскаць, пёрці, пугаць, трубіць, хрумстаць, церабіць, чамкаць, нацялёскацца i іншыя. Нямала ў гаворках арыгінальных i цікавых фразеалагізмаў — гэтых згусткаў народна» думкі. Лексіка зэльвенскіх гаворак амаль не адлюстравана ў навуковай літаратуры i фальклорных друкаваных матэрыялах. Усё гэта i падштурхнула ўзяцца за складанне дыялектнага слоўніка Зэльвеншчыны. ФАНЕТЫ ЧНЫ Я I ГРАМАТЫЧНЫЯ АСАБЛІВАСЦІ ЗЭЛ ЬВЕН СК ІХ ГАВОРАК Гаворкі гэтай мясцовасці фанетычнай сістэмай i марфалагічным ладам у большасці cyпадаюць з літаратурнай мовай. Да найбольш яркіх дыялектных асаблівасцей у галіне фанетыкі адносяцца наступныя: моцнае яканне (y часціцы не i словах няма, яшчэ, мяне вымаўляецца i): купляя, пяракупшчык, вяраўчаны; захаванне канцавога ненаціскнога о: много, кёпско, балото, жыто; гук о на месцы a ў канцы слова пасля мяккіх зычных i зацвярдзелых i ў часціцы -ся дзеясловаў I асобы адзіночнага i множнага ліку цяперашняга i будучага часу i ў прошлым часе ў мужчынскім i ніякім родзе: снёданё, грабільнё, тапарышчо, клочо, запісваюсё, стараюсё, схопімсё, зрабіўсё, сапсаваласё, разгубіўсё; адсутнасць падаўжэння зычных на месцы
Дадатковыя словы
пяракўпшчык, пўгаць, хрўм
32 👁