ГОЛЫ прым. 1. Няўзброены (пра вока). Голым вокам мох зацьмёнё сонца бачыць. Гр. 2. Пусты. З голымі рукамі ні пойдзяш на радзіны! Ст. С.
ГОМДЖЫЦЬ, -у, -ыш незак. жартаўл. Есці; комчыць. Чаго сухама гомджыць, бяры малаком запівай — смашней будзя. Гр.
ГОМТАЦЬ, -аю, -аяш незак. асудж. Класці абы-як, не згортваючы (пра адзенне). Німа, каб акуратнянько злажыў адзёжу да ў сундук палажыў, а гомтая. Дзе яна ні патрэцца! Гр.
ГОРАЧ ж. Надта горача; гарачыня. Од горач на дварэ. Як у гаршку варыць. Кр. Велька горач і лётась была. Ст. С.
ГОРБА, -аў ж. Куча. Картоплі ў горбу капаям, а тагды ў мяхё зьбіраям. Гр. Скідай камёнё ў горбу. Гал.
ГОРКІ прым. незад. Недарослы, хто яшчэ мала разумее; малакасос; ужываецца часцей як узмацняльнае слова. Куды яму ў школу — яшчэ дзіця горко. Ст. С.
ГРАБЕЛЬНЯ, -яў ж. Конныя граблі. Едн.
ГРАБЕННІК (грабёньнік), -аў м. Грабец. Кр.
ГРАБЕННІЦА (грабёньніца), -аў ж. Грабец-жанчына. Гр.
ГРАБІЛЬНЯ (грабільнё), -яў н. Дзяржанне ў граблях, грабільна. Вар.
ГРАБІНА ж. зборн. Грабняк. У грабінё много грыбоў, сінякоў. Св.
ГРАБЛІШЧА (граблішчо), -аў н. Грабільна. Гр.
ГРАДКА (гратка), -аў ж. Насценная шафа для пасуды. На грацццы палмісак, вазьмі, як капусту наліваціміяш. Ст. С.
75 👁