Крычаць, лаяць. Гамуй, гамуй, а ён і вухам ні вядзё. Ст. С. Тармазіць. Яг загамаваў ровар, чуць ні пяракінуўсё цёраз голаў. Кр.
ГАМАР м. непаш. Пра вялікі і цяжкі прадмет. Дзі ты адзін падымяш гамар такі! Каб двох — мо і паднялі п камёль. Ст. С.
ГАМАТНЫ прым. Завялікі (пра адзенне, абутак). Ні буду купляць — гаматны пінджак, у яго яшчэ такі, як я, улёзя. Гр. Гаматныя боты — трэба много ганучаў накручваць. Ст. С.
ГАМБА ж. Недахоп, загана, ганьба. Гамбы німа, добра карова. Купляйця. Св. Маладая, як лялька. Гамбы німа, хароша дзёўка. Гр.
ГАМБАВАЦЬ, -бую, -буяш незак. Прызнаваць кепскім, які мае недахоп, загану. Нёшто ты гамбуяш маёю ядою: ні ясі, ні п'еш. Кр.
ГАМЗЕЦЬ, -зіць незак. Турбаваць (пра зубы). Ні магу ўтрываць; зубы гамзяць: мяса назалазіло. Гр.
ГАНАВІЦЫ, -аў толькі мн. Штаны (верхнія і споднія). Пінджак купіў, трэ ганавіцы дакупіць — і будзя касьцюм на свято. Гр.
ГАПА, -аў м. і ж. устар. Разява. Каб ні быў гапаю, купіў бы, а так прагапіў. Зл.
ГАПКА, -аў ж. Пятля ў адзенні (металічная і прарэшка). Гузік ёсьцяка, а гапку выражу. Кр. Гаплюк ў гапку ні лёзя. Св.
ГАПЛЮК, -оў м. Металічны кручок у адзенні; гаплік. Дзяр.
ГАРАБІНА, -аў ж. Рабіна. Гарабіны от ядроныя. Кажуць, мокра восянь будзя. Гр.
ГАРБУЗ (гарбус), -оў м. перан. зняважл. Пра малога і недарослага. Гарбус — на вячаркё рано табё хадзіць! Ст. С. Ні вырас. Гарбус, таму і ні дастаёш да вяшака. Гр.
82 👁