паў — яг два кулаке. Вар. 2. перан. Пра дзіця. Чаго ён ні прыдумая, галавешка гэта. Кр.
ГАЛАДАМЕР, -аў м. і ж. абразл. Ненаедны (якога цяжка накарміць). Адно дапусьці галадамераў гэтых, панясуць ні адно гурке, а і гуркавенё. Гр. Од галадамеры — усё паелі, і кусочка хлеба ні пакінулі. Ст. С.
ГАЛАКАНІЦЬ, -ю, -іш незак. Гаманіць. Недзя на шашы галаканяць. Мо з запойінаў ідуць? Гр.
ГАЛАПУПАК, -пкаў м. жартаўл. Галапузы. Кр. 2. абразл. Бедны. Што ў яго калі было — галапупак гэты! Зл.
ГАЛАШЧАЧКА, -аў ж. Непакрытая карова. Вар.
ГАЛУЗА, -аў м. і ж. Тое, што і астрыжонак. І нашто было так стрыхчыся наголо. Ніхарошы стаў — галуза. Ст. С.
ГАЛУЙ, -ёў м. і ж. Галадранец. Німа і ні было нічого ў галуя гэтаго. Гр.
ГАЛЬВА ж. Кручок на ворчыку. Едн.
ГАЛЬДОБА, -аў ж. абразл. Высокая і худая (пра дзяўчыну). Нуй гэто дзеўчына: велька і худая — гальдоба! Гр.
ГАЛЬКА, -аў ж. устар. Сподняя спадніца з карункамі ўнізе; носяць толькі на свята. Бало, знарок гальку выпусьціць з-пат спаніцы і хваліцца, што мая ў чом хадзіць. Зл.
ГАЛЯЦЬ, -яю, -яяш незак. асудж. Бегаць (без занятку). Дай і яму сярпа, хай жне, ні галяя. Вальк.
ГАЛЯШКІ толькі мн. жартаўл. Голае цела. Адзявайся, а то надаю па галяшках. Гр.
ГАМАВАЦЬ, -мую, -муяш незак. 1. незад. Брахаць. Сабака натто гамуя. Гр. 2. зламоўн.
77 👁