Старонка 41
◀ / 186 ▶
ВЯТРАК, -оў м. 1. Барабан у арфе. Кр. 2. Флюгер. Вятрак паказвая, што с палудня вецяр. Пл. ВЯТРОЎКІ, -аў адз. вятроўка ж. Басаножкі. Летам і ў вятроўках ногі прэюць, яг гарачо. Ал. ВЯШАК, -оў м. Вешалка (насценная). На вяшак павесь пальто. Зл. Г ГАВЭНДА ж. жартаўл. Гутарка, размова, папрок. Трэба выпіць, раз гавэнда такая. Едн. ГАДАЦЬ, -аю, -аяш незак. Пляткарыць. Годзі вам тут гадаць, ідзеця жаць. Гр. ГАДОВАНАК, -аў м. Хлопчык, якога бяруць на выхаванне; гадаванец, выхаванец. Пятрусёў гадованак недзя вучыцца пайшоў за вучыцяля. Кр. ГАДОВАНКА, -аў і -нак ж. Дзяўчынка, якую бяруць на выхаванне; выхаванка. Гр. ГАЁВЫ м. устар. Ляснік. Даўней казалі гаёвы, а цяперака — лясьнік. Кар. ГАЗА ж. Лямпа. Газу павесь нат сталом — відней будзя. Вар. ГАЙСТРЫЦЬ (і гастрыць), -у, -ыш незак. Вастрыць. Хай косу гойстрыць. Едн. ГАК, -аў м. Тое, што і гака. Акопваю картоплі гакам. Едн. ГАКА, -аў ж. Матыка. Гакаю горш капаць, як драпачом: картоплі расьсякаяш. Гр. ГАКАЦЬ, -аю, -аяш незак. незад. Секчы. Будзя гакаць, я сам насяку. Ст. С. ГАЛАВЕШКА, -аў ж. жартаўл. 1. Вялікая бульбіна. Од галавешку пат кальвам выка
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 186 ▶