ГАРБУЗЯНЯ, -нятаў н. пяшчотл. Пра малое дзіця. І як ні любіць гарбузяня гэто. Кр. Забяру с сабою, гарбузяня, цябе. Кр.
ГАРКАЦЕЧА ж. узмацн. Пра надта горкае. Халера яе есьцімя, тую рэцьку — гаркацеча такая! Гр.
ГАРЛАЧ, -оў м. абразл. Той, хто бярэ горлам. Кр.
ГАРМОНІК, -аў м. Малы (губны) гармонік. От харашо граюць: стары на гармоні рэжа, а сын на гармоніку выцілінквая. Гр.
ГАРМОНЯ, -яў ж. Гармонік. Купіў гармоню, за музыканта вучыцца. Вар.
ГАРМУШКА ж. Ежа — накрышаны ў малако (часам у пасоленую ваду) хлеб; цура. Скарынкі накрышы ў малако і пахлёбаяш гармушкі. Гр.
ГАРОХАВІСКА (гарохавіско) н. Поле, дзе рос гарох. Па гарохавіску жыто родзіць добро. Кр.
ГАРШКОВІК, -аў м. Фартух для адымання гаршкоў. Гаршковіка дзеці недзя закінулі, німа чым картопяль аццадзіць. Ст. С.
ГАРШКОВІЦА, -аў ж. Ануча, якой вымаюць з печы і адцэджваюць гаршкі. Гр.
ГАРШКОЎКА, -аў ж. Тое, што і гаршковіца. Кр.
ГАСЦЮКІ (гасьцюке), -оў адз. гасцюк. м. зборн. Асцё з каласоў ячменю. Гасьцюкоў у рубашку налезло — колюцца. Св.
ГАЧКА ж. Тое, што і гака. Гачкаю адно асыпаям бураке. Едн.
ГЕГНУЦЬ, -у, -яш зак. груб. Памерці. Думаяш, вечно жыцімяш. Не, гегняш і ты. Кр. Забіць. І тагды гегнулі таго зайца. Вар.
79 👁