Старонка 34
◀ / 186 ▶
ВОСЬДЗЕКА (возьдзяка і гозьдзяка) часц. Вось. Возьдзяка дахаты трэба йісьці, а ты ні прадаў. Кр. ВОЎК: На воўка — нашто, начорта. На воўка мне тая паша, як карову прадам! Гр. Пад воўка — к чорту. Прадаў бы пад воўка ты яе (карову), рас малака ні дае. Ст. С. ВУГЛІ (вуглё), -ёў толькі мн. зборн. Вуголле. Вуглё ў печы да вечара ні патухлі — мусіць, на пагоду. Ст. С. ВУГЛІК, -оў. Вугаль. Вугліка бярэ і прыкурвая. Кр. ВУЖ (вуш), -оў м. 1. Гадзюка, вужака. Лядзі, каб вуш ні ўкусіў. Св. 2. перан. асудж. Пра таго, хто многа выпівае. От хлепча гэту гару, ат стала ні адгоніш вужа гэтаго. Гр. ВУЖ (вуш) м. Частка хамута, гуж. Як даў у хамут, так і паляцеў вуш. Кр. ВУЖОЎКА, -аў ж. Скручаны, звіты дубец, якім завязваюць калы ў загарадзе, прывязваюць салому на страсе. Гр. ВУЖЫК, -аў м. Раменная частка цэпа. Вужык лопнуў, і біч паляцеў у прыстаранак. Вар. ВУЗГАЛАВАК, -лаўкаў м. Пярэдняя частка саней. Гр. ВУЗЫР, -оў м. Камель снопа. Вузыром ўверх адно шапку ставім на мыдлях. Гр. ВУЛЬ-ВУЛЬ-ВУЛЬ! Падзыўное слова. Так клічуць галубоў і качак. Кр. ВУМЯНЕ (вумянё), -яў н. Вымя. Велько вумянё, мо і много малака давацімя карова. Гр. ВУПАР, -аў м. і ж. зняважл. Упарты чалавек. От жа вупар! Як упрэцца, што хоч кажы — усё сваё цьвярдзіць. Ст. С.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
84 👁
◀ / 186 ▶