кап напілаваў той бушвалак. Гр. Бушвалак такі, дзе ён цябе ні пакоціць Ст. С.
БУЯЦЬ, -йіш, незак. 1. Буяніць. Напіўсё і давай буяць, пакуль ні надавалі ў карк. Гр. 2. Гудзець. Мусіць, самалёт буйіць нёдзя над лесам! Ст. С. Чмель буйіць. Каб ні ўкусіў, лядзі. Св.
БЫЛЯ часц. Абы; ужываецца толькі з займеннымі словамі. Лэндзіць быля-што, абы ні маўчаць. Кр.
БЫСЬ-БЫСЬ-БЫСЬ! Так клічуць быка. Вар.
БЫСЬКА, -аў ж дзіцяч. Карова, цяля. Пагладзь. Лёнічак, быську, яна любіць слухаць, яг гладзяць. Ст. С.
БЫТТА (бытто) 1. злучн. Быццам. Казаў, бытто прыедзя сёніка. Вальк. 2. часц. Быццам. Бытто сам лепшы, што другіх ганіць. Кр.
БЭКАЦЬ, -аю, -аяш незак. непаш. Чытаць па складах. Які зь яго чытар! От бэкая трохі. Гр.
БЭМБЛІ, -яў толькі мн. Пухіры. Руку апарыў — на бэмблі пабіло. Ст. С.
БЭНЦНУЦЬ, -ну, -няш зак. Ударыць рэзка, з сілай. Яг бэнцнуў, гаш йіскры пасыпаліся з воч. Зл.
БЭРСАЦЬ, -аю, -аяш незак. 1. непаш. Пісаць. Нешто бэрсаў, і ні ведая сам што. Кр. 2. асудж. Нячыста жаць. Каб ні бэрсаў, яг жаць ні ўмеяш! Вар.
БЯЗОДДЫХУ прысл. Беоперастанку, не адпачываючы. Дзе ты сьцягняш, цэлы дзень робячы бязоддыху. Св.
БЯЗЭННІЦА (бязэньніца) ж. Бездань. Як
75 👁