мытаць. От, нешто сабе пад нос бомкая, халёра яго разьбярэ, чаго ён хоча. Вар.
БОНДАЧКА, -аў ж. 1. Закваска ў дзяжы (у выглядзе булачкі). Бондачкі ні пакіняш — і хлеп ні ўкісьня. Гр. 2. Невялічкая баханка белага хлеба для дзяцей. Бондачкаў вам напякла, хлопцы. Кр.
БРАЗГАЎКА, -аў ж. Бразготка (у розн. знач.). От, бразгаўку дасі — і забуляяцца. Зл.
БРАМКА, -ак і -каў ж. Фортка (у варотах). Праз варота егдзімо, а брамку аччыняям, як ідзе хто. Гр.
БРАНДЗОВЫ прым. Бронзавы. От запаліўсё, гаш брандзовы стаў ат сонца. Гр.
БРАЦЕНІК, -аў м. Дваюрадны брат. Кр.
БРАЦІШАК, -аў м. зняважл. Брат. Гэто брацішак твой нарабіў усё. Ст. С.
БРАЦЬ, бярэ незак. Кусаць (пра сабак). Добро Лыско бярэ і ні скаваўшы,— паганы, падло. Св.
БРУКАВАЦЬ, -куя незак. Варкаваць. Мусіць, голуб брукуя: бруку-бруку! Гр.
БРУКУ-БРУКУ! гукаперайм. Так перадаюць варкаванне галубоў. Вар.
БРУХІТАЦЬ, -хічу, -хічаш незак. незад. Таптаць. Як пачнуць коні брухітаць — ні травінкі ні будзя. Даўг.
БРУЧКАВІННЕ (брушкавенё) н. зборн. Лісце бручкі. Сьвіня брушкавеня нешто ні ядуць. Вар. Брушкавенё ні благоё, а брушка малая. Ст. С.
БРЫСКОТЛІВЫ прым. Золкі. Цяплей апратвайся, а то вецяр такі брыскотлівы — да касьцей праціная. Гр.
БРЫСЬ м. жартаўл. Здаровы, чырванатвары
78 👁