Старонка 27
◀ / 186 ▶
чалавек. Дзе ён у халеры хворы — брысь такі! Гр. БРЫТАЦЬ, -аю, -таяш незак. Заблытваць (ніткі). Нёшто брытая цэўка ў чаўныку. Вар. БРЭНГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Бразгаць. І чаго ён там брэнгая дзвярыма? Вар. БУБА ж. дзіцяч. Гарошына. Дам бубы, адно вылушчу с стручка. Вальк. БУБЕХІ (бубяхі), -аў толькі мн. незад. Малыя плады. Што гэто за яблыкі — бубяхі нёкія Гр. БУБНАЧЫ (бубначэ), -оў толькі мн. зняважл. Пра малых дзяцей. Хай йіх, з гэтымі бубначамі. Калі я йіх пагадую? Гр. БУГАІСКА (бугайіско), -аў м. 1. узмацн. Бугай. Св. 2. асудж. Пра дужага, але гультаяватага чалавека. Гэдыкі бугайіско, а каб нічого ні памахчы старой! Гр. БУДЗЕНЬ (будзянь), -дняў м. Будзённы дзень. Кр. БУДЗЬ (буць) часц. Абы. Будзь-хто, абы занёс мяшок. Гр. БУКІШ выкл. Так кажуць, каб баран пачаў біцца (удар лбом). Гр. БУЛГАКЦЕР (булгакцяр), -оў м. і ж. Бухгалтар. За булгакцяра вучыцца хлопяц. Кр. БУЛЬБА, -аў ж. Завязь на сцябле бульбы. Як пярацьвітуць картоплі, бульба расьцё на картаплёні. Гр. БУЛЬБАТКА, -аў ж. Бурбалка. Бульбаткі станавяцца (на вадзе) — дошч. доўго ісьцімя. Гал. БУНТАВАЦЬ, -тую, -туяш незак. Блытаць, зблытваць. Хай бунтуя, я яму складаць ні буду. Гал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 186 ▶