Старонка 20
◀ / 186 ▶
АЎСЮГА ж. Аўсюк. Нека хвароба напала на збожо — аўсюгі много. Вар. АЎСЯНІСКА (аўсяніско) н. Поле, дзе рос авёс. Ал. Паралельна бытуе і аўсянішча. АХАЙВАЦЬ, -ваю, -ваяш незак. зламоўн. Мыць, прыбіраць, ачышчаць. Пакуль ахаяла хату, гаш у вачох пацямнело. Ведама, цэлы месяц жылі і ні мылі. Гр. АХАЛОДАЦЬ, -ая толькі ў 3 ас. Астыць, ахаладзіцца. Пакуль ты зьбярэсься есьці, то ўсё ахалодая. Ст. С. АХАЯЦЬ, -аю, -аяш зак. зламоўн. Гл. ахайваць. А хто твайіх дзяцей ахая, як хварэцімяш? Гр. АХВАЦІЦЦА, -чусё, -цісься зак. Захварэць, выпіўшы халоднай вады, калі ўвагрэешся. Нешто прыстало да яго. Мо ахваціўсё. Так воду жлукціў, з гараня прышоўшы. Кр. АХІЛІЦЦА, -юсё, -ісься зак. Ахінуцца. Хоць хусткаю ахіліся, усё цяплей будзя. Кр. АХІЛІЦЬ, -ю, -іш зак. Ахінуць. Ахілі шалікам шыю, раз горло баліць. Св. АХІЛЯЦЦА, -яюсё, -яясься незак. Гл. ахіліцца. Хай ахіляяцца, кап цяплей было. Кр. АХІЛЯЦЬ незак. Гл. ахіліць. Вар. АЦОЎКЛАЕ (малако) — якое пачало кіснуць, але яшчэ не скісла. Німа як ацоўклым забельваць. Гр. АЦОЎКНУЦЬ, -ня зак. Пачаць кіснуць, быць нясвежым (пра малако). Збяжыцца, німа яг забельваць малаком: ацоўкло. Св. Ацоўкня, чаму не, у цеплум стаяўшы цэлы дзень. Кр. АЦЯЦЦА, атнусё, -есься зак. Згубіць жа
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 186 ▶