Старонка 19
◀ / 186 ▶
ная) найпрасцейшых сельскагаспадарчых машын, прылад (арфы, малатарні, бараны). Асаду для бараны зрабіў, адно зубоў бракуя. Гр. АСКОМ. Набіў зубы аском — баляць, ні магу ўкусіць нічого. Гр. АСМАЛЕНАК, -нкаў м. Асмалак. Гр. 2. перан. жартаўл. Пра смуглага, чорнавалосага чалавека. Маці руса, бацько ні чорны — а гэто асмалёнак вырадзіўсё. Гр. АСМАЛЕНКІ, -аў адз. асмалёнка ж. Бульба з прыгаркамі (абгарэлая). Асмалёнкі натто любіць есці, паскропшы. Ст. С. АСТОЯЦЦА, -юсё, -ісься зак. Устаяць. Як штырхануў буйвал гэты, то дзе ты астойісься, каб ні хацёў — упадзяш. Кр. АСТРЫЖОНАК, -аў м. і ж. пагардл. З кароткімі валасамі (пра дзяўчат). Падло, гэтыя астрыжонкі. Я йіх цярпець ні магу. Гр. 2. жартаўл. Нагола астрыжаны (хлопец). Ну, астрыжонак, калі служыць ідзёш? Ст. С. АСЫПАЦЬ, -аю, -аяш незак. Акопваць (агародніну), акучваць, абганяць (бульбу). Сошку прынясу — і будзям картоплі асыпаць. Угр. Капусту асыпаў. Дзяр. АСЯНЧУК, -оў м. Пра народжанага восенню (цяля, ягня). Двоё асянчукоў на зіму пушчу. Кр. АТНУЦЬ прысл. Бесперапынна, раз за разам. Што за абжора? Нічого ні рабі, адно ёсці атнуць яму давай. Гр. АТОР, -аў м. Вузенькі загончык, што астаецца (пры ворыве) ад звычайнага загона. Мы на загоні дзьвёх станям, а ты, Лёнічак, на аторы жацімяш. Св.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
78 👁
◀ / 186 ▶