данне есці. Натто добро еў паршук бацьвінё, але ацяўсё — і ў рот цяпёр ні бярэ. Вальк.
АЧУЦІЦЬ, -учу, -ціш зак. Прывесці ў прытомнасць, ажывіць. Ледзьвя яго ачуцілі пасьля наркозу, думалі — умёр. Зл.
АШТЫГАЦЬ зак. жартаўл. Біць, муштраваць. Бацько йіх часто аштыгая, як ні слухаюць. Гр.
АЮСЬКІ выкл. Ужываецца пры адгоне свіней. Кр.
Б
БАБА -аў ж. Гатунак грушы; бэра. Кр.
БАБА ж. Саха, развіліна калодзежнага жураўля. Ст. С.
БАБЕЦЬ (бабяць), -яя незак. Маршчыніцца, карабаціцца ў выніку засыхання (пра грушы, бульбу). Картоплі бабяюць ад духаты, горачо йім у хаці. Кр. Грушы ні гніюць, адно бабяюць. Гр.
БАБОК м. Бабоўнік. Дзяр.
БАГАЦТВА (багацтво) н. Багацце. Гэдулькі багацтва спалілі нямчурэ тыя! Зл.
БАДАК, -оў м. 1. Асот. Бадакё заглушылі ўвесь ячмёнь. Кр. 2. Вазон-сталетнік. Гр.
БАЙ: у словах з казкі: Бег бай па сьцянё, баяць ці не? Кр.
БАЙБУС, -аў м. Дурань. Зл.
БАЙЧ, -аў ж. Пуга. Едн.
БАКАВІЦА, -аў ж. Бакавая частка тушы; бакавіна. Бакавіцы тонкія — мало клустасці нацячэ. Гр.
БАЛА (бало) 1. прысл. Даўней, раней, уперад. Бало дзёці ні такія цікавыя былі. Гр.
87 👁