(збанок), аплецены дротам. Малако каб часам ні пацякло, кладзі ў аплятанік масла. Вар. АПОЛЕЦ (апаляц), -льцаў м. Вялікі кавалак сала. Апольцаў два сабе будзя і даццэ тры аддам, як заколяш свіню. Пл. АПОНА, -аў ж. Пакрышка веласіпеда. Ужэ старыя апоны — рвуцца на ровары. Дзяр. АПОСТАЛЫ, -аў толькі мн. жартаўл. Пра абутак, звычайна завялікі, не зусім прыдатны для носкі. Хай йіх халера, з гэтымі чаравікамі — апосталы некія, усе ногі абмуляў. Гр. АПОЎЗЛІК (апоўзьлік), -аў м. зняважл. Нязграбнае, няздатнае, непаслухмянае дзіця. Нічого ні дам апоўзьліку гэтаму, рас ён нічого ні робіць, адно па сяле валочыцца. Гр. АПРАТВАЦЬ, -ваю, -ваяш незак. Апранаць. Хай апратвая тваё пальто — цяплейшо будзя ў дарогу. Вар. АПУШЧАНІК, -аў м. пагардл. Пра таго, хто апусціўся, не глядзіць за сабою. Гаш страх лядзець на яго — апушчанік некі: ні рубашкі на ём, як трэба, німа, ні нагавіцаў, адно лэхамі трасе. Вальк. АРАННЕ (гаранё) н. Ворыва. Кончыў гаранё, трэба сеяць. Яр. АРАННІК (гараньнік), -аў м. Араты. Гараньнікаў мне такіх ні трэба, каб адно ў баразьне палежвалі! Ст. С. АРХА, -аў ж. Веялка, арфа. Авес прапусьцілі на арху — чысты, як трэба. Вар. АРХАВАННІК (архаваньнік), -аў м. Той, хто вее, арфуе. Кр. АРХАВАЦЬ,архую, -яш незак. Веяць (на арфе). Яр. АСАДА, -аў ж. Аснова (драўляная, металіч-
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁