ЦЕРАБІЦЦА (цярабіцца) незак. 1. Церабіцца. Яр. 2. Сіліцца вылезці (з-пад каго). Дарма ты цярэбісься — ні вылязяш с-пад міне. Яр. 3. Чухацца. І чаго ўсё цярэбіцца, як каросьлівы! Даўг. ЦЕРАБІЦЬ (цярабіць) незак. незад. Абіраць (здымаць з дрэва). Од гіцлі, поўныя кішэні наабіралі і яшчэ цярэбяць (яблыкі). Кр. 2. Біць, лупцаваць. Паймая і цярэбіць па вушах гіцля гэтаго. Св. ЦЕРАД (церат) прыназ. Сярод, пасярэдзіне. У куце сяць, ні церат хаты прымасьціўсё. Гр. ЦЕРНІЦА, -аў ж, перан. жартаўл. Ненаедны. От церніца гэта! І калі яна наесца. Кр. ЦЕРПНУЦЬ, -ня незак. Нямець, дзервянець. Як патрымаяш доўго руку ўверху, так сьцерпня, як ніжывая станя. Даўг. ЦЕЦІВА (цяціва) ж. Надземная частка раслін. На цяціву картоплі ні благія, а якія будуць — капанё пакажа. Гр. ЦЕНГ (ценх) м. устар. Цяга. Ценгу німа, і дыму поўна хата. Кр. ◊ А д н ы м ц е н г а м — бесперапынна, не сціхаючы (незад.). Спаць ні спіць, адным ценгам енчыць. Гр. ЦЕПКАЦЦА, -яцца толькі ў 3 ас. Калашмаціцца, высыпацца (пра незарублены край тканіны). Цепкацца будзя, як ні зарубіш хустку. Гр. ЦЕТУШКА (цетушко) ж. пяшчотл. Цётачка (пры звароце). Каб я так жыва была, праўду, цетушко, кажу. Дзяр. ЦІЖЫК, -аў м. 1. Чыж. І ціжык пшаніцу любіць. Кр. 2. Ваўчок (забаўка). От круціцца ціжык. Св. ЦОХ-ЦОХ! выкл. Так клічуць парасят. Гал.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
108 👁