Старонка 17
◀ / 186 ▶
АКРУЦІЦЬ, -чу, -ціш зак. Завязаць (хустку). Канаплянку акруці, мо халадно будзя. Гр. АКУЛЯРЫ, -аў толькі мн. перан. Навочнікі ў вуздэчцы. Кар. АКУЦЦЕ (акуцё), -яў н. Акоўка. Лыжы бяз акуця. Яр. АЛЬШЫНА ж. зборн. Альхоўнік, альшаннік. У альшыне пасе каравэ. Гр. АЛЯКТРОЎНЯ, -яў ж. Электрастанцыя. Зэльвянская аляктроўня мало алектрыкі давала. Даўг. АМАРАТУРА ж. устар. Пенсія. Яг даўней, то хто табе тую амаратуру плаціў бы. Гэто цяперака старыя пэнсію маюць, ўласць паклапацілася. Зл. АНДУЛЯЦЫЯ, -яў ж. устар. Завіўка. Даўней ніхто тае андуляцыі ні рабіў, усё косы насілі. Св. АНІГДАЧКІ, прысл. Аніколі ў жыцці. Анігдачкі боляй да яго ні паеду, хай хоць азалоціць міне. Ал. АНТУЛЯЖЫ, -аў толькі мн. Карункі. Настольніцу з антуляжамі на сьвято засьцялі — харашэйшу трэба. Кр. АПАНОЎКА, -аў ж. Скаварада, патэльня. Насмажыла грыбоў апаноўку. Едн. АПІВОШ, -аў м. пагардл. Той, хто многа п'е не за свой кошт, хто «апівае» людзей. Адно і валочыцца па хатах, каб выпіць далі. От апівош! Дзяр. АПІНІЯ ж. Рэпутацыя. Стараяцца, каб апінію заслужыць. Зл. АПЛЯТАНІК (і аплёцянік), -аў м. Гаршчок
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
79 👁
◀ / 186 ▶