надоўга. Падло, шмаравос гэты, адно зачыняй за йім хату — атхляшчыць і пайшоў. Гр.
АДХУКАЦЬ (атхукаць), -аю, -аяш зак. 1. Адхукаць. 2. перан. Выхадзіць, выратаваць ад смерці. Лёдзьвя адхукалі, як упаў с стога. Гр.
АДЧУЖЫНІЦЦА (аччужыніцца), -юсё, -ісься зак. Адчужацца. Аччужыніўсё і знацца ні хоча. От сваяк які ў нас! Дзяр.
АДШПАРЫЦЬ (ачшпарыць), -у, -ыш зак. Адлупцаваць, набіць. Боляй ні лазіць у яблыкі, як ачшпарылі. Ст. С.
АДШЧЫКНУЦЬ (ачшчыкнуць), -ну, -нош зак. Адрэзаць, адцяць. Ножна гострыя — магу і паляц ачшчыкнуць. Кр.
АД'ЯДА, -аў ж. зняважл. Надаедлівы (сваёй просьбай). Дай ты яму тую кнішку, хай сэрца ні ад'ядая ад'яда гэта. Ст. С.
АЖЫГАНЕЦ (ажыганяц), -нцаў м. зняважл. Той, хто хутка зношвае адзенне. Каб жалезно было — раз-два парве ажыганяц гэты. Гр.
АЖЫГАЦЬ, -аю, -аяш незак. іран. Біць (кіем), караць. Раз зарабіў, то і ажыгаюць, бо нілюцкі такі. Вар.
АКАНІЦЫ, -аў адз. аканіца (і акяніца) ж. перан. Навочнікі ў вуздэчцы. Едн.
АКЛАДАЦЬ, -аю, -аяш незак. Лупцаваць (бязлітасна, моцна). Як мілянькі стаў, як наакладала, а то ўсё ні слухая, як усяроўно просіцца акладаць яго. Гр.
АКЛАДЗІНА, -аў ж. Частка драбінаў (у возе акладзіны змацоўваюцца лёсткамі). Жэрткі выстругаў на акладзіны, ішчэ ляскаў бракуя, каб драбіны зрабіць. Дзяр. Сядавіся на акладзіну. Кр.
83 👁