СОТРЫ. Каля трох; штукі тры. Сотры сарваў, ні боляй (яблык). Ст. С.
СОЎГАЦЬ, -ая безас. Востра калоць. Усё соўгая і соўгая ў крыш, як хто голкаю. Пл.
СОШКА, -аў ж. Плужок для акучвання бульбы. Сошку меўшы, за дзень асыпляш картоплі. Вальк.
СПАВЯДАЦЬ, -аю, -аяш незак. Прабіраць. Сустрэў гэто пан і давай спавядаць, чаму на работу ні хаджу. Св.
СПАГАНІЦЬ, -ю, -іш зак. Заставіць аддаць доўг, спагнаць. Яг задоўжыцца, ні спаганіць будзя тых грошай. Вар.
СПАДАВОЕ (спадавоё) прым. Сподняе, са споду (сена). Ні хочуць есьці каравэ спадавого сена. Гр.
СПАДАК, -аў м. Дошка на дно саней. Кар.
СПАДАЦЦА незак. (часцей у прошл. часе) непаш. Худнець. Я сыта, аля і ты ні спалася за работаю. Гр.
СПАДАЦЬ, -дзе незак. безас. непаш. Даставацца, пераходзіць па спадчыне. Думаяш, табе што спадзе, як увамру! Кр.
СПАДЛОБ'Я прысл. Спадылба. Баюсё, як ён спадлоб'я паглядая. Св.
СПАМІЖ (спаміш) прыназ. Мае значэнне месца і напрамку дзеяння. Спаміж скрыняў выбягла мыш і просто пад ногі. Пл.
СПАНАТРЫЦЬ, -у, -ыш зак. асудж. Узяць за правіла рабіць шкоду. Як спанатрыў, лезя і лезя ў канюшыну (конь). Вар.
СПАНЕЦЬ, -ею, -еяш зак. Распанець. Абышто і есьці ні будзя. От спанеў ён у вас! Зл.
СПАНІЦА, -оў ж. Спадніца. На опаніцу плаценко, бало, ткалі. Гр.
78 👁