Старонка 150
◀ / 186 ▶
слы, смаркач. Рано на музыкі хадзіць! Смэргяль ішчэ. Гр. СМЭРГЛІ, -яў толькі мн. Смаркачы. Хустачку маяш — і выцірай смэрглі. Гр. СМЯРДЗЮХА (сьмярдзюха) ж. 1. Смярдзючка. Кр. 2. перан. Хлорка. Сьмярдзюхою выбельвала палатно. Яр. СМЯЦЮХ (сьмяцюх), -оў м. Назва птушкі. Кр. 2. перан. зламоўн. Малы, нядужы чалавек. Што табе сьмяцюх гэты падымя? Мо с пут занясе? Гр. СНАВАЦЬ, -ую, -уеш незак. 1. Асноўваць (кросны). Ал. 2. перан. Сноўдацца. І чаго ты снуеш тут цэлы дзень? Што табе работы німа? Гр. СНОЎНІЦА, -аў ж. Прыстасаванне для снавання кроснаў. Пайду кросна снаваць да Агаты, у яе сноўніца есьцяка. Гр. СНЯГОЎЦЫ (сьнягоўцы), -аў адз. сняговец м. Жаночыя гумавыя боцікі. Сьнягоўцы, яг граско, носяць. Пл. СНЯКАЦЬ (сьнякаць), -аю, аяш незак. Смаркаць. От кавалер! Нат носа сьнякаць ні ўмея. Вальк. СО-ДВА. Каля двух; штукі дзве. Содва кусочкі мо зьзеў бы пірага. Гр. СОПУХА: чорны як сопуха — чорны як сажа. Паляц, яг зьбіў ап камянь, чорны як сопуха. Гал. СОСНУ прысл. Спрасонку. Ведама, сосну, вочы ні пралупіўшы, што можно ўгледзяць. Кр. Некі вялы, як сосну. Гр. СОТКІ, -аў толькі мн. Прысядзібны ўчастак зямлі. На сотках ні благія картоплі, і калхозныя харошыя. Угр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
82 👁
◀ / 186 ▶