лавёк усяго, як у пеццы паліць ці абуваяцца. Вар.
СЛУЖБОВАЯ ж. Стограмовая чарка, стограмоўка. Ой, ліхо, службовае ні вып'я! Што сь цябе за пітук? Ст. С.
СМАКІ (смаке), -оў толькі мн. Смачнае. Ат смакоў ніхто ні аткажацца. Гр.
СМАЛІЦАЮ прысл. асудж. Неадчэпна, як смала. Смаліцаю лезя ў вочы, ні аччапіцца ад яго! Св.
СМАЛЬНЯК, -оў м. Смаляное палена (ідзе на падпал). Хутко печ распаліла, як смальнякоў падлажыла. Гал.
СМАЛЯНІНА (смалянiна) ж. Гар (адвоўны, шэрсці); смаль. Мо дзе адзёжа гарыць. Нешто смалянінаю сьмярдзіць у хаці. Гр.
СМАРГУЛЯ ж. пагардл. Смаркатая. Смаргуля гэта, і яна цябе страшыць! Ст. С.
СМОК, -аў м. Дракон. Смокам усё палохалі бало. Вальк.
СМОЛЬНЫ (смолны) прым. асудж. Неадчэпны. Які ты смолны да дзявок. Кр. Заўзяты. От смолны, ні дня ні прапускяя, каб ні схадзіць на вячарке. Гр.
СМОРГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Абрываць (колас аўса бяруць уабхват і цягнуць — зерне абрываецца). Сморгаю курам авёс. Яр. Скрэбці (лён церніцаю). Як сатрэш, тагды сморгаяш, кап кароста вылятала. Гр. перан. Цягнуць да сябе паветра (з шумам). Ні вытра носа да ўсё сморгая. Кр. перан. іран. Плакаць. Ніхто і ні біў, а ўжэ сморгая. І ні брыткo плакаць. Вальк.
СМЭРГЕЛЬ (смэргяль), -ёў м. Смаркач. Чаго смэрглі папусьціў? Кр. перан. Недаро
77 👁