Старонка 152
◀ / 186 ▶
СПАРОЦЬ, -ў, -аш зак. незад. Разбудзіць. І чаго ён спароў пастухоў так рано? Хай наспалі п з гадзіну. Ал. СПАРАНЖАВАЦЬ, -жуя, зак. безас. Разбіць палярушам. Ні нох, ні рук ні падымя, так спаранжавало, беднаго. Вар. СПАС м. Ратунак. Німа спасу ад лісы, зара ўсе куры пяравалочыць. Вальк. СПАСЦІСЯ (спасьціся), -дусё, -дзесься зак. зламоўн. Схуднець. Бойся прайсьціся напяхоту: спадзесься чысто! Ст. С. СПАТАЙКА прысл. Спадцішка, спотайку. Спатайка зробіць — і ніхто ні ведацімя. Кр. СПАЦЫР, -аў м. Шпацыр. Пайшоў на спацыр. Зл. СПАЦЫРАВАЦЬ, -рую, -руяш незак. Шпацыраваць. Ал. СПЛАКАНЫ прым. Які многа плакаў. Мо хто біў цябе, што сплаканы ўвесь такі? Кар. СПЛАЦІЦЬ зак. Заплаціць. Хата на дваіх была, так брат сплаціў і адзін у ёй жыве. Кр. СПЕХА (сьпёха), -аў м. і ж. Соня. От сьпёха, ночы ёй мало! Вальк. Параўн.: сплюха (А. Карпюк. Пушчанская адысея). СПІРЫЦЬ (сьпірыць), -ў, -ыш, зак. Пабіць, адлупцаваць. Так спірыў, што мо ўсё цело ў сінякох. Кр. СПОЛКА ж. Суполка. На сполку робімо. Гр. Ні любіць сполкі, адзін цягня. Кр. СПРАСТАЦЬ зак. незад. Зраўняцца ў сіле, лоўкасці, уменні. Ты зь йім ні спрастаяш. Гэто хітрун! Ст. С. СПРАЎНЫ прым. Спраўны (у розн. знач.). Здаровы, дужы, сыты. Нат спраўна карова, ні худая. Гр.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
80 👁
◀ / 186 ▶