АБЧАС (апчас), -аў м. Абцас. Гр.
АБШАЛЕСТАЦЬ (апшалёстаць), -аю, -яш зак. асудж. 1. Абабраць (плады). Яг дарваліся, чысто ўсе яблыкі апшалёсталі гіцлі гэтыя! Гр. 2. Абкрасці. Апшалёсталі, і ні ведаюць, хто і калі. Ст. С.
АБШАСТАЦЬ (апшастаць), -аю, -аяш, зак. асудж. Абрэзаць. Нешто ты раскалізаваўсё, усё дзёраво апшастаў — ссохня возьмя. Гр.
АБЯЧЭЙКА (абячэйко), -аў н. 1. Абечак. Св. 2. Абадок (у вечку дзяжы, кубла). Ст. С.
АГА выкл.; ужываецца ў спалучэнні а г а в о ў к а! Так палохаюць (адганяюць) ваўка. Кр.
АГАРАДЖВАЦЦА, -юсё, -ясься незак. зламоўн. Апраўдвацца; агрызацца. Німа, кап паслухаў, так агараджваяцца ўсё, раскол гэты! Гр. Мо ніпраўду кажу, ці што? Чаго ты агараджваясься? Ст. С.
АГЛЕДЗЕЦЬ (агледзяць), -джу, -дзіш зак. Выпараць, знайсці (схаванае). Дзе ты ні схавай, усяроўно агледзяць і развалакуць. Гр.
АГУЛАМ прысл. Супольна. Як агулам — і рабіць лёхко, а аднаму збрыдня, агоркня гэта работа. Св.
АДБЕГАЦЬ, -ая зак. Пабегаць, пакрыцца (пра карову). Гр.
АДБІЦЦА, адаб'ецца зак. Пакрыцца (пра кабылу). Ст. С.
АДВАРОНІЦЫ, -аў. Тое, што і а д в а р о н к і. Едн.
АДВАРОНКІ, -аў адз. а д в а р о н к а ж. Бульба, званараная ў «мундзірах». Лупі адваронкі да еш сь сяляццом. Гр.
АДВЕДАЦЬ, -аю, -аяш. зак. Наведаць —
96 👁