Здэцца, хворы, аля не, так пацсухі чалавек. Кр.
ПАДСЦЕЛ (пацьсьцёл) м. Тое, чым падсцілаюць; подсціл. На пацьсьцёл лісту зь лесу нанасіў. Гр.
ПАДТАТАКВАЦЬ (паттатакваць), -ваю, -аяш незак. Падтакваць. Хай паттатаквая, як вырасьця — дасьць і яму (бацьку). Вальк.
ПАДТАТАКНУЦЬ (паттатакнуць), -у, -яш зак. Гл. падтатакваць. Яшчэ больш рогі настаўляя, як ты паттатакняш. Гр.
ПАДТОЎЧАНЫ (паттоўчаны) дзеепрым. З затаўкаю (пра суп). Натто любіць паттоўчану капусту хлопяц. Св.
ПАДХВАТНЫ (патхватны) прым. Зручны, Дзе той маленькі ножык? Такі патхватны быў — і картоплі абрэзваць, і ў казякё схадзіць. Кр.
ПАДЧАРОВАК (паччаровак), -оўкаў м. Сала з падчарэўя. С паччароўка ні любіць скварак. Ст. С.
ПАДШПАРАК (пачшпарак), -ркаў, м. жартаўл. Падростак (14—16 год). От ішчэ ні кавалер, а пачшпарак ужэ добры! Гр.
ПАДЭРВА ж. жартаўл.: цэлая падэрва — падарвацца можна (ад смеху). Падэрва цэлая з таго дзіцяці: танцуя і прытупвая, як стары. Ст. С.
ПАЗАБІВАТЫ дзеепрым. Пазабіваны. Усё вокна пазабіваты, мусіць, ніхто ні жыве тут. Кр.
ПАЗАВУГЛІЧЧУ (пазавуглічу) прысл. Выціраючы вуглы (лазіць). Бегаюць, як сабакі, пазавуглічу. Гр.
ПАЗВЫКАЦЬ, -юць зак. Папрывыкаць.
76 👁