Старонка 113
◀ / 186 ▶
ПАДПАСЦІ (патпасьці), -ду, -дзеш зак. Правінаваціцца. Мусіць, патпаў, рас судзіць будуць. Ст. С. ПАДПЕРЦІСЯ, падапрусё, -эсься зак. іран. Атрымаць дапамогу, дапамагчыся. Нуй сын расце. Такім падапрэсься! Вады каплі ні дасьць, ні то што. Гр. ПАДРЫЗАВАЦЬ, -зую, -зуяш зак. Падабраць (шуфлем зерне) з ніжняй часткі кучы і высыпаць на верхнюю. Натто расплылася горба, трэ падрызаваць, каб меньш месца займала. Гр. ПАДРЫЗОЎВАЦЬ, -ю, -яш незак. Гл. падрызаваць. Ён будзя падрызоўваць пшаніцу, а я падмяту ток. Ст. С. ПАДСАНКІ (пацсанкі), -аў толькі мн. устар. Невялікія дапаможныя санкі для вывазкі лесу. Кр. ПАДСКРЭБУХА (пацскрэбуха), -аў ж. Хлеб з аскробак цеста, паскрэбак. Пацскрэбуху сьпякла з таго цеста, што дзяжу выскрабла. Гал. ПАДСКРЭБУШКА (пацскрэбушко), -аў м. Паскрэбак. Едн. ПАДСПОД (пацспот) прысл. На самы ніз, падыспод. Сушэйшыя грыбэ пацспот кладзі, а валкаватыя наверх — пацсохнуць ішчэ. Гр. ПАДСПОДАМ (пацсподам) прысл. Падыспадам. Пацсподам мо і ні высахло, а зьверху пярасохло. Св. ПАДСТРЫГАННІК (пацстрыганьнік), -аў м. Той, хто стрыжэ; цырульнік. На ўсё сяло пацстрыганьнік. Яг захварэў, так і ні было каму стрыхчы. Вальк. ПАДСУХІ (пацсухі) прым. Хударлявы.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
77 👁
◀ / 186 ▶