АБЛЕЗЛІК (аблёзьлік), -аў м. зняважл. Пра чалавека з аблезлым тварам. Кр. АБМАГАЦЬ, -аю, -аяш незак. Перамагаць. Твой дужайшы, абмагая майго. Дзяр. АБМАГЧЫ (абмахчы), -у, -жаш зак. 1. Падужаць. Кап ты яго ні абмох — ні можа гэтаго быць. Гр. 2. Змагчы (з'есці, зрабіць што). Ой, ліхо ты, каб зацёркі міску ні абмох! Ст. С. АБМАЧАНКА, -аў ж. Мачанка. Нарабіла абмачанкі, і абмачайця блінцэ. Ні голат. Вальк. АБМІНАК (аммінак), -аў м. 1. Незасеяная (па недаглядзе) палоска нівы. Стары, ні даглёдзяў, два аммінкі ў той лаві зрабіў. Едн. 2. Тое, што і у р э х. Як слабы, аммінкаў наробіш, гаручы. Едн. АБМЫЛІЦЦА, -юсё, -ісься зак. Памыліцца. Натто хутко лічыш, лядзі, кап ні абмыліўсё. Кр. АБМЫЛКА, -аў ж. Памылка. Вальк. АБОРВАНЕЦ (аборваняц), -нцаў м, асудж. Пра таго, хто ходзіць у падраным адзенні. І як яму ні брытко: аборваняц такі — і ў сяло ідзё? Гал. АБРАБІЦЦА, -блюсё, -бісься зак. Запэцкацца. Нёдзя ў смалу абрабіўсё. Зл. АБРАБІЦЬ, -блю, -біш зак. Запэцкаць. Паўзірайся, як ты пальто абрабіла, гаш страх глядзёць на яго. Ст. С. АБРОБА ж. зламоўн. Халера. Часцей у кленічы. Хай яго аброба абробіць, каб я ўсё на яго дарам рабіла! Кр. АБРОБЛЕНЫ (аброблены) дзеепрым. Запэцканы. Аброблены прышоў, нёдзя ў гразі поўзаў, ці што? Вар.
Нават дробная праўка будзе карыснай. Не стаўце знакі націску, каб словы лепш знаходзілася праз пошук.
89 👁